Версія для людзей са слабым зрокам

Праект «Белінтерсат» віншуе партнёраў і заказчыкаў з чацвёртай гадавінай запуску спадарожніка «Белінтерсат-1»!

 

15 студзеня 2020 года

 

15 студзеня 2016 года ў 19 гадзін 57 хвілін па мінскім часе з касмадрома Січан (Кітайская Народная Рэспубліка) адбыўся паспяховы запуск ракеты-носьбіта з першым беларускім тэлекамунікацыйным спадарожнікам на борце.

Сёння спадарожнік сувязі «Белінтерсат-1» здзяйсняе свой 1460-ы віток вакол Зямлі. Палёт касмічнага апарата працякае нармальна, усе бартавыя сістэмы функцыянуюць у штатным рэжыме, усе службовыя параметры знаходзяцца ў зададзеных межах. Спадарожнік працягвае паспяхова аказваць паслугі сувязі на тэрыторыях Азіі, Еўропы і Афрыкі.

Ад імя праекта «Белінтерсат» выказваем вялікую ўдзячнасць канструктарам, праекціроўшчыкам, зборшчыкам спадарожніка, нашым тэхнічным партнёрам. Мы ганарымся магчымасцю працаваць з Вамі. Віншуем усіх калегаў, партнёраў і кліентаў праекта і спадзяемся, што далейшае супрацоўніцтва будзе доўгатэрміновым, плённым і ўзаемна карысным.

Дзякуй Вам за тое, што Вы з намі!

 

© 2016-2020
БЕЛIНТЭРСАТ. Ўсе правы абаронены.