Версія для людзей са слабым зрокам

Пры ўдзеле Міністра лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый РФ Канстанціна Наскова адбыліся перамовы ДП КС і Белiнтерсат

 

8 травеня 2019 года

 

Сёння, 8 травеня 2019 года напярэдадні падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж беларускім спадарожнікавым аператарам Белiнтерсат і расійскім аператарам ФДУП "Касмічная сувязь" у Цэнтры касмічнай сувязі (Мінск, Станькава) адбыліся перамовы з удзелам Міністра лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый РФ Канстанціна Юр'евіча Наскова.

У складзе дэлегацыі былі таксама намеснік міністра лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі Максім Віктаравіч Паршын, намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Татарстан - міністр інфарматызацыі і сувязі Рэспублікі Татарстан Раман Аляксандравіч Шайхутдiнау і іншыя суправаджальныя асобы.

Кіраўнікі двух аператараў распавялі Міністру пра патэнцыял сваіх прадпрыемстваў і магчымых варыянтах супрацоўніцтва. Канстанцін Наскоў агледзеў Цэнтр кіравання палётамі, Цэнтр маніторынгу, а таксама антэнную сістэму Белинтерсата.

Глядзіце таксама на сайце ФДУП "Касмічная сувязь".

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6

 

© 2016-2019
БЕЛIНТЭРСАТ. Ўсе правы абаронены.