Версія для людзей са слабым зрокам

Спецыялісты з Рэспублікі Судан наведалі Наземны комплекс кіравання ў Станькава

 

06 снежня 2018 года

5 снежня 2018 года гурт спецыялістаў з Рэспублікі Судан наведаў Наземны комплекс кіравання ў Станькава. Дэлегацыю ў складзе 5 чалавек узначальваў доктар Халід Миргнее Юсіф Махамад, дырэктар упраўлення дыстанцыйнай адукацыі з Універсітэта Бахрi.

Гэтае наведванне стала магчымым дзякуючы запрашэнню ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі» па праходжанні стажыроўкі групай слухачоў Універсітэта Бахр (University of Bahri) Рэспублікі Судан у рамках праграмы стажыроўкі па кірунку «Асновы цэнтра апрацоўкі дадзеных».

Падчас азнаямлення з працай нашага наземнага комплексу было зададзена вялікая колькасць пытанняў, сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай абстаноўцы.

  • photo_2018-12-05_12-58-20
  • photo_2018-12-05_12-58-28
 

 

© 2016-2019
БЕЛIНТЭРСАТ. Ўсе правы абаронены.