28 кастрычніка 2021 года
У перыяд з 26-28 кастрычніка 2021 года ў Дубай (ААЭ) прадстаўнікі рэспубліканскага вытворчага унітарнага прадпрыемства "Завод дакладнай электрамеханікі" праект "Белінтэрсат" прынялі ўдзел у рабоце найбуйнейшай міжнароднай выставы спадарожнікавай сувязі і тэлекамунікацый CABSAT 2021.
CABSAT 2021 – вядучая падзея для краін Блізкага Усходу, Паўночнай Афрыкі, Паўднёвай Азіі (MENASA) у галіне лічбавай медыя-індустрыі. На сённяшні дзень - гэта трэцяя па велічыні падзея ў свеце і самая важная ў галіне лічбавага медыя - у рэгіёне.
У гэтым годзе вядучыя сусветныя кампаніі, якія спецыялізуюцца на распрацоўцы, пастаўцы і ўкараненні лічбавых тэхналогій прадставілі найноўшыя прадукты і рашэнні ўсяго спектру лічбавых сродкаў перадачы дадзеных. Уключаючы абсталяванне і тэхналогіі для запісу і прайгравання аўдыё і відэа кантэнту, працы з кампутарнай графікай, анімацыяй, кабельнае і мабільнае ТБ, трохмерныя 3D тэхналогіі, RED тэхналогіі, праграмныя і апаратныя сродкі і шматлікае іншае.
У ходзе выстаўкі прадстаўнікамі праекта "Белінтэрсат" былі праведзены перагаворы па пытаннях рэалізацыі ёмістасці спадарожніка "Белінтэрсат-1" і прадастаўлення паслуг тэлепорта, размешчанага ў Станькаве.
Праект "Белінтэрсат" дзякуе партнёрам за праяўленую цікавасць да дзейнасці Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання Рэспублікі Беларусь і спадзяецца на развіццё далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.